У Гродзенскай вобласці прызначаны новы начальнік УУС і першы намеснік старшыні аблвыканкама, а ў Гродне – кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна. Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні ў пятніцу 30 красавіка.

Новым начальнікам УУС вобласці стаў Дзмітрый Разянкоў, намеснік старшыні аблвыканкама – Юрый Валеваты, а кіраўніком Ленінскага раёна – Ігар Бабыр.

Да гэтага Дзмітрый Разянкоў займаў пасаду першага намесніка начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама – начальніка крымінальнай міліцыі. Былы кіраўнік Гродзенскай абласной міліцыі Вадзім Сіняўскі ў сакавіку быў прызначаны міністрам па надзвычайных сітуацыях.

Лукашэнка прызначыў новых чыноўнікаў у Гродне
Дзмітрый Разянкоў. Фота. belta.by

Юрый Валеваты – ураджэнец Гомельскай вобласці. З 2016 года займаў пасаду старшыні Мастоўскага райвыканкама.

Лукашэнка прызначыў новых чыноўнікаў у Гродне
Юрый Валеваты. Фота. mosty-zara.by

Ігар Бабыр – былы гендырэктар “Гродна Азот”. У розныя гады на “Хімвалакно” працаваў інжынерам, інжынерам-канструктарам, вядучым інжынерам, намеснікам галоўнага механіка, начальнікам аддзела, начальнікам камерцыйнага кіравання, намеснікам дырэктара па камерцыйных і эканамічных пытаннях. У 2021 стаў намеснікам генеральнага дырэктара ААТ “Гродна Азот”, у 2014 – намеснік старшыні канцэрна “Белнафтахім”.

Лукашэнка прызначыў новых чыноўнікаў у Гродне
Ігар Бабыр. Фота. Hrodna.life