Сяргей Верамеенка у сваёй краме "Адметнасць" у Гродне. Фота з архіву Hrodna.life
Гродзенскую краму сувеніраў «Адметнасць» абавязваюць даць тлумачэнні гарадскім уладам з нагоды продажу бела-чырвона-белай сімволікі і іншых рэчаў. Жыхар вёскі ў Верхнедвінскім раёне звярнуўся са скаргамі на краму ў тры гродзенскія інстанцыі.
Запыт на прадастаўленне інфармацыі на імя уласніка Сяргея Верамеенкі 21 красавіка перадаў у краму «Адметнасць» асабіста супрацоўнік Упраўлення гандлю гродзенскага гарвыканкаму. Рэдакцыя Hrodna.life азнаёмілася з дакументам.
Крама «Адметнасць» працуе ў цэнтры Гродна з 2018 года. Яна спецыялізуецца на продажы сувеніраў з гістарычнай нацыянальнай беларускай сімволікай, адзення з арнаментам, рэчаў ручной працы.
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, Гродзенскі раённы савет дэпутатаў і Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт атрымалі электронныя звароткі ад імя А.Г.Кавалёва, жыхара вёскі Бігосава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, сказана ў запыце. Звароткі звязаныя з продажам у краме «Адметнасць» тавараў «з незарэгістраванай акупацыйнай бела-чырвона-белай сімволікай» ды «іншага». Бела-чырвона-белыя сцягі у дакуменце названыя «пранацысцка-пратэстнымі».
Для крамы гэта першая пісьмовая прэтэнзія такога кшталту.
«Адказ мы, канешне, дамо. Але гэтая скарга — бязглуздасць, неабгрунтаванае абвінавачанне невядома ў чым, — расказаў Сяргей Верамеенка Hrodna.life. — Якія яшчэ нацысты, пратэстоўцы? Зноў гэтая каша, каторая творыцца ў галовах некаторых людзей».
Ён плануе даць уладам тлумачэнні, што згаданы сцяг — частка беларускай гісторыі. «Гэта быў сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі, сцяг Рэспублікі Беларусь з 1991 года, — пералічыў Сяргей. — Спалучэнне белых і чырвоных колераў не з’яўляецца і не можа быць парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь».
Сяргей Верамеенка здзіўлены, чаму жыхар Верхнедзвінскага раёна не выказаў прэтэнзіі супрацоўнікам крамы асабіста, калі ён яе наведваў. «Калі падобнае з яго боку будзе паўтарацца — буду падаваць у суд, бо гэта паклёп», — кажа Сяргей.
Індывідуальныя прадпрымальнікі згодна з законам абавязаны прадастаўляць інфармацыю, неабходную для разгляду звароткаў спажыўцоў, нагадалі ў запыце. У іншым выпадку іх чакае адміністрацыйная адказнасць (штраф да 20 базавых велічынь). Сяргей Верамеенка мусіць прадаставіць тлумачэнні ва Упраўленне гандлю і паслуг гарвыканкама не пазней за 26 красавіка.
Намесніца начальніка упраўлення гандлю Яніна Блізнеўская, подпіс якой стаіць пад запытам да крамы «Адметнасць», адмовілася каментаваць сітуацыю для Hrodna.life. Паводле яе, чыноўнікі не абавязаны каментаваць прэсе свае дзеянні ў дачыненні суб’ектаў.
Чытайце таксама:
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…