За месяц, што журналіста выданняў InformNapalm і «Новы час» трымаюць у СІЗА. ад яго не перадалі ніводнага ліста. Лісты ад свякоў і сяброў да Дзяніса даходзяць. Пра гэта распавяла Свабодзе жонка Дзяніса, Вольга.

Перадачы Дзянісу перадаюць, акрамя звычайных побытавых рэчаў, ён прасіў прысмакі на Вялікдзень і сала. Праз турэмныя абмежаванні дасюль не атрымалася перадаць гадзіннік.

Першапачаткова Дзяніс сядзеў адзін у камеры. Прыкладна 2 тыдні таму яго перавялі ў камеру з яшчэ двумя вязьнямі. Наколькі вядома сваякам, сукамернікі не «палітычныя».

Журналіста затрымалі ўвечары 12 сакавіка. У яго дома, на дачы, а таксама ў бацькоў супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы. 15 сакавіка Івашына пакінулі пад вартай у ІЧУ на Кірава, 1, на два месяцы. Дзяніс праходзіць падазраваным па справе па арт.365 КК — умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.