25 сакавіка Генеральная пракуратура крымінальная справа ў адносінах прадстаўнікоў незарэгістраванага Саюза палякаў у Беларусі. Затрыманы гродзенскі журналіст Анджэй Пачобут.

«Указаныя грамадзяне, пазіцыянуючы сабе членамі вышэйуказанага саюза, з 2018 года па цяпершні час на тэрыторыі горада Гродна і іншых населеных пунктаў вобласці з прыцягненнем непаўнагадовых арганізавалі і правялі шэраг незаконных массавых мерапрыемстваў па ўшанаванню антысавецкіх бандфарміраванняў, працуючых у час і пасля Вялікай Айчыннай вайны, учыняўшы рабунак, забойствы мірнага насельніцтва Беларусі, знішчаўшы маёмасць. Іх учынкі пераследвалі мэты рэабілітацыі нацызма, апраўданне генацыда беларускага народа» — паведамляе Генеральная пракуратура ў сваім тэлеграм-канале.

Справа вядзецца па частцы 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса «Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і розні паводле прызнаку нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай, і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама па рэабілітацыю нацызма, здзейсненыя групай асобаў».

Сілавікі прыйшлі таксама ў польскую грамадскую школу пры Саюзе палякаў, сядзібу Саюза палякаў у Гродне і да старшыні аддзялення Саюза палякаў у Ваўкавыску Марыі Цішкоўскай. Ператрус прайшоў у кіраўнічкі аддзелення Саюза палякаў у Лідзе Ірэны Бернацкай. Сілавікі забралі тэхніку, газеты, дыпломы і ўсё, што звязана з дзейнасцю саюза.