Анжаліка Борыс, старшыня непрызнанага ўладамі Саюза Палякаў Беларусі
Суд над Анжалікай Борыс, старшынёй непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі, адбыўся 24 сакавіка ў Ленінскім РАУС Гродна. Суддзя Руслан Гурын прысудзіў Анжаліцы Борыс 15 сутак арышту. Пасяджэнне было закрытым. Сведкамі выступілі супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта ў сваім Twitter напісаў журналіст Анджэй Пачобут.
Анжаліку Борыс судзілі па арт. 24.23 Кодэкса аб адміністратыўных парушэннях (КаАП) — «Парушэнне парадка арганізацыі ці правядзення массавых мерапрыемстваў». Нагодай стала правядзене свята «Казюкі» ва ўнуутраным дворыку Польскага консульства ў Гродне.
У 2019 годзе Анжаліку Борыс ужо судзілі за правядзенне «Казюкаў». Тым разам суд пастанавіў вызваліць Борыс ад адміністратыўнай адказнасці. Справу ў яе дачыненні закрылі праз нязначнасць правапарушэння.
Чытайце таксама:
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…