Суд над Анжалікай Борыс, старшынёй непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі, адбыўся 24 сакавіка ў Ленінскім РАУС Гродна. Суддзя Руслан Гурын прысудзіў Анжаліцы Борыс 15 сутак арышту. Пасяджэнне было закрытым. Сведкамі выступілі супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта ў сваім Twitter напісаў журналіст Анджэй Пачобут.
Анжаліку Борыс судзілі па арт. 24.23 Кодэкса аб адміністратыўных парушэннях (КаАП) – “Парушэнне парадка арганізацыі ці правядзення массавых мерапрыемстваў”. Нагодай стала правядзене свята “Казюкі” ва ўнуутраным дворыку Польскага консульства ў Гродне.
У 2019 годзе Анжаліку Борыс ужо судзілі за правядзенне “Казюкаў”. Тым разам суд пастанавіў вызваліць Борыс ад адміністратыўнай адказнасці. Справу ў яе дачыненні закрылі праз нязначнасць правапарушэння.
Чытайце таксама:



