Ад сямі да 13 гадоў турмы атрымалі па рашэнні суда некаторыя педафілы ў Гродзенскай вобласці. Ад 53-гадовага педафіла пацярпелі 15 хлопчыкаў, яшчэ пяць — ад 72-гадовага. Ні ў адным з выпадкаў пацярпелыя дзеці не звярнуліся да бацькоў або спецыялістаў. Актуальную статыстыку прывёў начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Андрэй Кудрыцкі на афіцыйным партале УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У 2020 годзе міліцыя выявіла 59 пацярпелых ад педафіліі і 53 падазраваных. Значная частка падазраваных — ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў.
Ступень пагрозы палавой свабоды і недатыкальнасці непаўналетніх з года ў год узрастае, адзначае Андрэй Кудрыцкі. Ён звязаў гэта з папулярнасцю сацыяльных сетак у аматараў дзіцячай парнаграфіі і «папулярызацыі нетрадыцыйных сямейных каштоўнасцяў і ЛГБТ-руху ў міжнародным маштабе».
Гэта форма адхілення сэксуальных паводзінаў, калі аб’ектам цягі становіцца дзіця 12−14 гадоў. У педафілаў парушанае распазнаванне патэнцыйнага палавога партнёра. Адхіленне пачынае выяўляцца ў розным узросце: ад 18 да 44 гадоў. Чым раней яно выявіцца, тым больш устойліва. Па выніках даследавання, такіх людзей каля 5% ад усяго насельніцтва, 98% з іх — мужчыны.
Часам педафілам становяцца пасля перажытага гвалту ў дзяцінстве, але часцей гэта фізіялагічная праблема з прычыны парушэння працы галаўнога мозгу. Прычынай могуць быць праблемы падчас цяжарнасці, сур’ёзныя захворванні і чэрапна-мазгавыя траўмы ва ўзросце да 13 гадоў.
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна прысудзіў 36-гадоваму Андрэеву В. А. за злачынныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да шасці хлопчыкаў сем гадоў турмы, 53-гадоваму Кізюкевічу І. С. — 13 гадоў турмы за дзеянні ў дачыненні да 15 хлопчыкаў. Столькі ж атрымаў у судзе Астравецкага раёна 72-гадовы Петрык І.І. за дзеянні ў дачыненні да пяці хлопчыкаў. Зараз ідзе разбіральніцтва з затрыманым 26-гадовым М., які ўчыніў злачынныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да сямі дзяцей да 10 гадоў.
72-гадовы жыхар аднаго з райцэнтраў патэнцыйных ахвяр шукаў у школах, куды прыходзіў нібыта для фотаздымкі. Па словах Кудрыцкага, многія бацькі ведалі пра схільнасці мужчыны і папярэджвалі аб гэтым сваіх дзяцей. Педафіл наведваў школы, меў кантакт з дзецьмі, выбіраў сярод іх патэнцыйных ахвяр і здзяйсняў злачынствы.
Педафілаў абвінавачваюць па ч. 1 арт. 168 КК — «Палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту» або ч. 2 арт. 167 КК «Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару» — у выпадку «мужаложства» або «лесбіянства».
Ні ў адным з названых выпадкаў дзеці не звярнуліся ў міліцыю, не распавялі пра здарэнне бацькам. Выявіць гвалт на ранніх этапах могуць дапамагчы настаўнікі і медыкі, калі яны могуць назіраць за дзіцем доўгі час, распавёў Андрэй Кудрыцкі.
Як міліцыі становіцца вядома аб выпадках педафіліі, Кудрыцкі не раскрыў. Згодна з крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, гэта тэма практычна не агучваецца. Справы аб палавых злачынствах разглядаюцца ў закрытых судовых пасяджэннях.
Універсальных прыкмет для апазнавання педафіла няма, кажа Кудрыцкі. Крыміналогіі апісваюць асобныя рысы, якія ускосна сведчаць аб прыкметах педафіліі: нізкі рост і паніжаны інтэлект з прычыны парушэнняў унутрычэраўнага развіцця, інфантыльнасць ў паводзінах і гаворцы, часам у манеры апранацца, мноства страхаў, фобій, агульная трывожнасць, схільнасць да дэпрэсіі і розных залежнасцяў, халоднасць з жанчынамі.
Педафіл ў адносінах з дзецьмі дэманстратыўна клапатлівы, хоча дакранацца да дзіцяці, песціць і хваліць іх, каб заслужыць давер. Ён часта праводзіць час каля дзіцячых пляцовак або імкнецца атрымаць працу ў дзіцячых установах, адзначае Андрэй Кудрыцкі.
Большасць педафілаў хаваюць адхіленне і не ўяўляюць небяспекі для навакольных. Педафілы павінны звяртацца за комплексным лячэннем. Цалкам пазбавіцца ад цягі да дзяцей практычна немагчыма, але істотна знізіць — цалкам, распавёў Кудрыцкі.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…