Неизвестные пришли в Гродненский детский хоспис 12 марта. Скриншот Hrodna.life
Увечары 12 сакавіка ў памяшканні Гродзенскага дзіцячага хоспіса ў будынку царквы па вул. Дамейкі, 7 узламалі дзверы — туды ўвайшлі невядомыя ў цывільным. Нікога з супрацоўнікаў у гэты час не было. Відэа ўзлому патрапіла на камеру назірання хоспіса. Запіс выклала ў Facebook дырэктарка хоспіса Вольга Вялічка, якая цяпер знаходзіцца за мяжой.
«Царкоўны паслугач узломваў дзверы, бацюшка стаяў побач», — распавяла Вольга Hrodna.life. Паводле яе слоў, дзверы ўскрылі па просьбе Следчага камітэта. Па версіі Вольгі, яны шукалі апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. У выніку невядомыя зрабілі ў хоспісе фота і сышлі.
У хоспісе гэта лічаць незаконным узломам дзвярэй. Яны плануюць звярнуцца ў міліцыю.
Грамадская дабрачынная арганізацыя «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» была заснавана 19 верасня 2008 года для дапамогі цяжка і безнадзейна хворым дзецям, якія маюць множныя парушэнні развіцця, і іх сем’ям. Цяпер хоспіс дапамагае больш чым 50 сем’ям.
Чытайце таксама:
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…