Горад

У Гродне на старым месцы адкрылася кавярня AvaCava. Паглядзелі, што там новага

У Гродне на Кірава, 3 зноў адкрылася кавярня AvaCava. Месца захавалася, але ўладальнік памяняўся. Пакуль установа працуе ў тэставым рэжыме, але там ужо можна выпіць кавы з Эфіопіі ў кампаніі акулы Фрэнка, паслухаць жывую музыку ці паглядзець футбол. Новы гаспадар вырашыў працягваць канцэпцыю кафэ і развіваць арт-прастору, плануе выставы і тэматычныя вечары.

«Мне падабалася гэтае месца. Выпадкова даведаўся, што ў Ягора, былога ўладальніка, засталіся інтэр'ерныя рэчы», — распавёў Hrodna.life Андрэй Андрэеў, новы гаспадар AvaCava. Ён вырашыў працягнуць канцэпцыю кафэ як арт-пляцоўкі, захаваць назву. Ранейшы ўладальнік быў не супраць.

«У нас гэтага не хапае. Столькі творчых людзей у горадзе, якім хочацца недзе збірацца, выстаўляць свае работы».

У Андрэя Андрэева ​​гэта не першы бізнес. У агульнахарч ён пайшоў па слядах бацькі. Апошнім іх сумесным праектам быў бар «Таварыш» у савецкім стылі ў Каробчыцах. Ён зачыніўся летам 2020, калі Андрэй быў у ад’ездзе.

Ідэя ўладальніка — стварыць на базе кавярні месца, дзе творчыя гродзенцы маглі б выстаўляць свае карціны, фатаграфіі. У планах — кінапаказы, тэматычныя моўныя сустрэчы, тэатральныя, літаратурныя вечары, вечары класічнай музыкі, можа быць нават невялікі баль. «Будзе шмат жадаючых — пойдзем у замак памяшканне здымаць», — смяецца Андрэй.

Цяпер ён шукае арганізатараў мерапрыемстваў. Ужо з наступнага тыдня з’явяцца настольныя гульні ад суседняй крамы-клуба «Кубік», у планах — гульнятэкі. Уладальнік таксама плануе праводзіць дэгустацыі кавы для каваманаў і чайныя цырымоніі - ён нейкі час жыў у Кітаі, здымаўся там у кіно і серыялах. З адкрыцця правялі ўжо больш за пяць выступленняў гродзенскіх музыкаў з электроннай і акустычнай музыкай.

«Мы адкрытыя для прапаноў», — кажа Андрэй.

Уладальнік паспеў пасябраваць з футбольнымі фанатамі: у кафэ ўжо глядзелі футбол, вышэйшую лігу, на вялікім экране. Трансляцыі матчаў будуць глядзець і далей.

Сцяг падарылі гродзенскія заўзятары «Баварыі». Фота: Надзея Вішнеўская
Заўсёднік — акула Френк. Ён захапляецца футболам і сучасным мастацтвам, любіць вечарынкі, шумныя кампаніі і сумесныя сэлфі, — распавялі ў кафэ. Праўда, сам — маўклівы. Фота: Надзея Вішнеўская

Акрамя вялікай залы ў кафэ ёсць віп-зала з экранам. Там плануюць праводзіць камерныя мерапрыемствы. Малую залу можна арандаваць на некалькі гадзін. Дамаўляцца варта загадзя.

Андрэй перакананы, што тое, як каву вараць — вельмі важна, таму шукаў барЫсту па рэкамендацыях. Установа яшчэ ў пошуках ідэальнага кававага зерня. На наступным тыдні там будуць варыць каву ад Everyday Coffee (Мінск). З’явіцца Бразілія Маджыана (Brazil Mogiana) і Эфіопія Сідама (Ethiopia Sidamo).

У кафэ збіраюцца праводзіць дэгустацыі кавы для каваманаў. Фота: AvaCava
Дэсерты — класічныя. Фота: Надзея Вішнеўская

Цэны на каву — сярэднегарадскія. Эспрэса каштуе 2,5 рубля, капучына можна выпіць за 3,2 рубля, 350 мл латэ абыйдзецца ў 4 рублі. У меню ёсць латэ Oreo з печывам, раф з папкорнам, халвічны раф.

З дэсертаў можна замовіць чызкейк, нектарнік, шакаладны торт, тырамісу, падаюць марозіва з Oreo. Абавязкова будзе нешта для дзяцей. Зараз дэсерты прывозяць з Мінска і шукаюць кандытара ў Гродне. «Людзі ідуць туды, дзе можна смачна паесці», — лічыць уладальнік.

Кавярня AvaCava адкрылася летам 2019 года. На сценах віселі карціны гродзенскіх мастакоў, у кафэ праходзілі выставы, перфомансы. Праблемы прынесла пандэмія: наведвальнікаў стала менш, у пачатку красавіка ўстанова зачынілася. У кавярні адзначалі, што рашэнне было не спантанным: месца апынулася не вельмі добрым для кафэ, памяшканне занадта вялікім, ды і канкурэнтаў было занадта шмат. Амаль два месяцы памяшканне займаў бар Marshal Pub, які пераехаў сюды з ГЦ «Kazzarma Mall». У канцы снежня бар зачыніўся.

У студзені шыльда AvaCava вярнулася на сваё месца.

Зараз кафэ адкрыта з 14:00 да 23:00 па буднях і ў нядзелю і з 14:00 да 2:00 у пятніцу і суботу. Магчыма, у цёплы сезон час працы павялічыцца.

Андрэй Андрэеў. Фота: Надзея Вішнеўская

«Чакаем турыстаў, спадзяемся на лепшае, што пандэмія скончыцца. Кавярня — гэта ў першую чаргу душэўнае ўкладанне. Важна, каб людзі ў такі час, як цяпер, маглі адпачыць, пераключыцца», — лічыць Андрэй.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Па паўкіло бульбы і хлеба. Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ІЧУ

Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС. З 2011 года ежу…

22 студзеня 2025

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025