Новости

У Гродне затрымалі ўдзельнікаў дваровых маршаў і Telegram-чатаў

На выхадных 6−7 лютага ў Гродне затрымалі ўдзельнікаў дваровых маршаў і актыўных удзельнікаў аднаго раённага Telegram-чата. У міліцыі сцвярджаюць, што сочаць за кожным карыстальнікам «дэструктыўных каналаў», а эксперты адзначаюць, што гэта не заўсёды магчыма і вельмі затратна.

У суботу 6 лютага затрымалі пяць чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі на Дзевятоўцы. Затрыманыя знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрымання. Траіх адпусцілі 8 лютага.

У нядзелю 7 лютага з дамоў забралі двух гродзенцаў - аператара, які здымаў відэа для чатаў Дзевятоўкі, і мантажора. На іх выйшлі пасля затрымання аднаго з адміністратараў Telegram-чатаў, паведаміла крыніца Hrodna.life. Мантажора адпусцілі, аператар знаходзіцца ў ІЧУ.

9 лютага з дому павезлі ў кайданках яшчэ аднаго гродзенца. «Мужыка ў кайданках у джылі павезлі», — напісаў сведка ў адным з чатаў у Telegram пра выпадак на БЛК, 41.

Начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко прачытаў запыт карэспандэнта ў месенджары, але ніяк не адрэагаваў.

«Паляванне» за ўдзельнікамі дваровых маршаў і чатаў

У Беларусі не ўпершыню затрымліваюць удзельнікаў дваровых і раённых маршаў, сходаў і чаяванняў. 11 лістапада ў Гродне на Дзевятоўцы затрымалі 17 чалавек падчас вячэрняга раённага чаявання. На дваровы фестываль да Дня Маці 10 кастрычніка 2020 года на вул. Пушкіна прыехала міліцыя. Адміністратарка аднаго з дваровых Telegram-чатаў у Гродне Яўгенія Харужык пакінула краіну пасля затрымання і стала бежанцам у Польшчы.

Пасля выбараў 2020 года МУС Беларусі восем разоў паведаміла пра затрыманні адміністратараў Telegram-каналаў. Пасля затрымання адміністратараў чатаў супрацоўнікі міліцыі праз тэлефоны затрыманых могуць атрымаць доступ да кіравання чатам. Часта ў такім выпадку аватар чата або канала змяняецца на дзяржаўны герб або сцяг Беларусі.

МУС сцвярджае, што адміністратары арганізоўваюць лакальныя пратэсты і «перформансы» з бел-чырвона-белымі сцягамі. Некаторыя затрыманыя адміністратары, акрамя арт. 23.34 Каап, атрымалі папярэджанне «у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму». Перыядычна ў РАУС з затрыманымі здымаюць відэа, у якіх яны раскайваюцца за сваю дзейнасць.

Прэс-служба УУС: «Сочым за кожным»

За стварэннем асобных Telegram-каналаў стаяць «дэструктыўныя сілы не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы», якія за грошы «маніпулююць людзьмі». Часцей за ўсё ў іх заклікаюць прымяняць гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, распавёў Яўген Дудко «Гродзенскай праўдзе» ў студзені 2021 года.

УУС аблвыканкама сочыць за кожным актыўным удзельнікам «дэструктыўных Telegram-каналаў» і валодае поўнай інфармацыяй пра яго, нягледзячы на «мудрагелістыя нікнэймы», распавёў Яўген «Гродзенскай праўдзе».

Эксперты: гэта магчыма, але складана

Абсалютнай ананімнасці ў інтэрнэце сапраўды няма. Але кошт дэананімізацыі такая, што вынік павінен акупіцца. Сярод варыянтаў з’яўляецца сацыяльная інжынерыя (калі карыстальнік хітрасцю пазнае канфідэнцыйныя дадзеныя іншага карыстальніка), не схаваны нумар тэлефона, пераход па некаторых службам, якія збіраюць поўную статыстыку і інфармацыю аб кожным наведвальніку старонкі, выкарыстанне ботаў, якія хутка і проста прадастаўляюць інфармацыю аб запытаным аб’екце з адкрытых крыніц.

На платформе Telegram Info (навіны пра мессенджер) прадстаўлена падрабязная інфармацыя, як абараніць свой акаўнт на Telegram, а менавіта — як задаць двухфактарную аўтарызацыю і код-пароль, як схаваць свой нумар тэлефона і забараніць пошук акаўнта па ім і як зрабіць адміністратараў чата ў апошняй версіі дадатку ананімнымі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024