Станіслава Семінскага, якога гродзенцы называлі «Свістун», пахавалі 9 лютага на могілках «Аульс». Самы вядомы вулічны музыка Гродна памёр 13 студзеня. Яго хавалі за кошт сацыяльнай дапамогі. Блізкіх на пахаванні не было.

Хавалі за дзяржаўны кошт

Працоўны могілак «Аульс» распавёў Hrodna.life, што сам ездзіў забіраць цела з морга. «Яго аддалі ў мяшку. Хавалі за дзяржаўны кошт. Па даце смерці - так амаль месяц ніхто не забіраў».

Станислав Семинский, "Свистун" - самый известный уличный музыкаант Гродно. Умер 13 января 2021. Фото Руслана Кулевича
Станіслаў Семінскі, «Свістун» — самы вядомы вулічны музыка Гродна. Памёр 13 студзеня 2021. Фота: Руслан Кулевіч

Паводле закона «Аб пахаванні і пахавальнай справе» ў Беларусі дзейнічае гарантыя пахавання. Гэта значыць, калі сваякоў або іншых законных прадстаўнікоў памерлага няма, арганізацыяй пахавання займаюцца спецыялізаваныя дзяржаўныя арганізацыі. У гэтым выпадку медыцынскія ўстановы і міліцыя афармляюць дакументы бясплатна, а выдаткі на пахаванне пакрывае Фонд сацыяльнай абароны за кошт дапамогі на пахаванне. У Гродне такімі пахаваннямі займаецца «Спецаўтагаспадарка».

Магіла на ўскрайку могілак

Убачыць твар памерлага было немагчыма. Пра тое, што гэта «той самы Свістун», рабочаму распавялі супрацоўнікі морга, калі перадавалі цела. «Вядома, зразумеў, хто гэта. Шмат разоў яго ў горадзе бачыў», — кажа супрацоўнік «Аульса».

Чытай яшчэ:

За 8 гадоў, што мужчына працуе на могілках, тут хавалі многіх вядомых людзей. «Ужо і не ўспомню, каго менавіта. У дзень каля дзясятка пахавання звычайна. Учора было 13».

Раней тых, каго не забіралі хаваць сваякі, хавалі ў «нулявым» сектары. Цяпер такога падзелу няма. Месцы для магіл вылучаюцца на агульных падставах.

Ці патрэбны ў Гродне помнік вулічнаму музыку?

Калі Hrodna.life апублікаваў матэрыял пра смерць Станіслава Семінскага ў рэдакцыю звярнуліся чытачы, якія хацелі дапамагчы паставіць помнік на магіле вулічнага музыкі. У каментарах да матэрыялу шмат хто пісаў, што помнік вулічнаму музыку трэба ўсталяваць і ў цэнтры горада.

Чытай яшчэ: