Новости

«Нерэальна прыбраць снег на працягу дня-двух, калі ён суткамі падае». На вуліцы Гродна высыпалі каля 500 тон рэагентаў

Снег у Гродне прыбіраюць 60 адзінак тэхнікі і 160 прыбіральшчыкаў. Вуліцы прыбіраюць машыны САХ, Зелянбуда, Водаканала і камунальных службаў. Але, кажуць камунальнікі, перамагчы наступствы сур’ёзнага снегападу хутка немагчыма.

Прыбраны снег будуць вывозіць на тры звалкі — на Таўлая, на Дзяржынскага і на КСМ, распавёў Hrodna.life майстар Гродзенскай спецаўтагаспадаркі Тадэуш Вербаль. Гэтая арганізацыя адказвае за расчыстку вуліц і выездаў з горада, дваровыя тэрыторыі - пад адказнасцю ЖКГ.

Працуюць трактары, каля 25 пескораскідвальнікаў, ноччу ў горадзе курсіруць снегапагрузчыкі, дадаў Вербаль.

«Усяго працуе 25−30 адзінак тэхнікі, плюс дапамагаюць іншыя арганізацыі - каля 15 адзінак. Дапамагаюць Зелянбуд, Водаканал, камунальныя службы. Уводзім тэхніку ў суправаджэнні ДАІ, праходзіць па пяць адзінак, расчышчаюць вуліцы, — растлумачыў ён Hrodna.life. — Нерэальна прыбраць снег на працягу дня-двух, калі ён суткамі падае».

Напярэдадні камунальнікі справаздачыліся аб барацьбе з наступствамі снегападу так: «Сумесна з ДАІ сфарміравана 7 калон аўтатрактарнай тэхнікі. Для ўборкі горада задзейнічана больш за 60 адзінак снегаўборачнай тэхнікі, таксама задзейнічана 160 прыбіральшчыкаў тэрыторыі, на дадзены момант зрасходавана каля 500 тонаў супрацьгалалёднага матэрыялу», — заявіў у эфіры «Гродна Плюс» галоўны інжынер Гродзенскай спецаўтагаспадаркі Андрэй Лісіца.

Цыклон «Ларс» прыйшоў у Беларусь 25 студзеня. У Гродна ён прынёс заторы, аварыі на дарогах і падаражанне таксі ў два разы і больш.

За мінулыя суткі энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне ў 1800 населеных пунктах Беларусі. 27 студзеня паводле інфармацыі на 6.00 вялі работы па ліквідацыі праблем у 402 населеных пунктах. У Гродзенскай вобласці зафіксавалі 56 выпадкаў падзення дрэў, было пашкоджана 9 аўтамабіляў, піша belta.by. Супрацоўнікі МНС дапамаглі выцягнуць са снегу 35 аўто.

За апошнія суткі вышыня снегу ў горадзе павялічылася з 9 да 37 см, у Лідзе — з 7 да 21, у Шчучыне — з 5 да 20, у Навагрудку — з 7 да 20 см. У Брэсце снежнае покрыва вырасла з 13 да 21 см, у Мінску засталося на ўзроўні 14 см. 28 студзеня сіноптыкі абяцаюць Гродну дзень без ападкаў, у пятніцу — зноў завеі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025