Ваўкавыскі раённы суд прысудзіў былога дырэктара камбікормавага завода ў гарадскім пасёлку Рось Георгія Дзядзюшку да 4,5 гадоў пазбаўлення волі, штрафу ў 300 базавых велічынь (8700 рублёў) і забароне на кіруючыя пасады тэрмінам на 2,5 года. Прысуд вынеслі 25 студзеня, пацвердзілі ў судзе «С**бодзе».
Згодна з дзяржаўным абвінавачваннем, з сакавіка па верасень 2020 года Дзядзюшка атрымаў ад Арцёма Елізаранка, заснавальніка ТАА «Збожжавыя традыцыі», не менш за 20,1 тысячы рублёў. Сцвярджаецца, што штомесяц Елізарэнка прыязджаў з Асіповічаў і пакідаў дырэктару камбікормавага завода ў файле паміж паперамі грошы: звычайна 4 тысячы рублёў, толькі ў першы раз — 800, а ў апошні - 3.300. Для гэтага яны сустракаліся на запраўцы або ў кабінеце Дзядюшка, пісаў раней naviny.media.
Елізарэнка, які даваў хабар, затым напісаў яўку з павіннай. Ён выступаў у справе сведкам. Георгій Дзядзюшка у судзе не прызнаў сябе вінаватым.
Жонка Георгія Дзядзюшка Майя лічыць, што яе муж не мог браць хабары, так як ён сумленны чалавек, да таго ж сям’я заўсёды жыла сціпла. На думку жонкі, мужа маглі арыштаваць за ягоную палітычную пазіцыю. Падчас прэзідэнцкай кампаніі ён адмовіўся прымушаць работнікаў пакідаць подпісы за Аляксандра Лукашэнку.
В Волковыске за взятку осудили бывшего директора завода, отказавшегося собирать подписи за Лукашенко