Навіны

У Ваўкавыску судзяць былога дырэктара завода, які адмовіўся збіраць подпісы за Лукашэнку, — яго абвінавацілі ў карупцыі

20 студзеня ў судзе Ваўкавыскага раёна пачаўся разгляд справы Георгія Дзядзюшкі, які адмовіўся збіраць подпісы за Аляксандра Лукашэнку. Яго абвінавачваюць у атрыманні хабару. 52-гадоваму мужчыну пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, піша naviny.media.

Быў дэпутатам

Дзядзюшка працаваў дырэктарам камбікормавага завода ў гарадскім пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна — філіяле агракамбіната «Скідзельскі». Стаж працы на заводзе — 16 гадоў. Двойчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. У сям'і Дзядзюшка шасцёра дзяцей, малодшаму адзін год, старэйшаму нядаўна споўнілася 18 гадоў.

Той, хто даваў хабар, напісаў яўку з павіннай

Дырэктара затрымалі 24 верасня мінулага года. У гэты дзень да яго на працу прыехаў Арцём Елізаранка, заснавальнік ТАА «Збожжавыя традыцыі» з Асіповічаў, і пакінуў файл з паперамі, дзе ляжалі 3.300 рублёў. Следам за Елізаранка ўвайшлі людзі ў цывільным і затрымалі дырэктара. Елізаранка, які даваў хабар, затым напісаў яўку з павіннай. Ён выступае ў справе сведкам.

Справу разглядае суддзя Леанард Дзіўнель. Згодна з дзяржаўным абвінавачваннем, з сакавіка па верасень 2020 года Дзядзюшка атрымаў ад «Збожжавых традыцый» не менш за 20,1 тысячы рублёў. Сцвярджаецца, што штомесяц Елізаранка прыязджаў з Асіповічаў і пакідаў дырэктару камбікормавага завода ў файле паміж паперамі грошы: звычайна 4 тысячы рублёў, толькі ў першы раз — 800, а ў апошні - 3.300. Для гэтага яны сустракаліся на запраўцы або ў кабінеце Дзядзюшкі.

Паводле версіі абвінавачвання, гэта была ўзнагарода за далейшае супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, вытворчасць і адгрузку камбікармоў «Збожжавыя традыцыі» ў патрэбны час. Да таго ж, продаж кармоў часам праходзіў нават без перадаплаты, хоць завод павінен быў працаваць па перадаплаце.

Віну не прызнаў

Георгій Дзядзюшка у судзе не прызнаў сябе вінаватым. Ён адмовіўся даваць паказанні першым і хацеў, каб яго дапыталі пасля допыту ўсіх удзельнікаў і азнаямлення з пісьмовымі матэрыяламі справы.

Заснавальнік «Збожжавых традыцый» Арцём Елізаранка распавёў на судзе ў якасці сведкі, што сапраўды прывозіў грошы Дзядзюшцы, бо той аднойчы намякнуў, што «трэба дзяліцца». Са слоў Елізаранкі, Дзядзюшка ніколі не называў ніякія сумы грошай, не прасіў наўпрост хабар, не адкрываў пры ім файл з паперамі і грашыма. Аднак і не вяртаў грашовыя сродкі праз час.

Жонка: арыштавалі за палітычную пазіцыю

Жонка Георгія Дзядзюшкі Мая лічыць, што яе муж не мог браць хабары, так як ён сумленны чалавек, да таго ж, сям’я заўсёды жыла сціпла. На думку жонкі, мужа маглі арыштаваць за ягоную палітычную пазіцыю. Падчас прэзідэнцкай кампаніі ён адмовіўся прымушаць работнікаў пакідаць подпісы за Аляксандра Лукашэнку. Таксама сям’я Дзядзюшкі брала ўдзел у дазволеных мітынгах кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, у мірных акцыях салідарнасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025