Навіны

У Гродне перапрафіляваныя пад каранавірус бальніцы вяртаюць да звычайнай працы. У Беларусі ж за суткі пацвердзілі 1933 новыя выпадкі

У Гродне бальніцы выходзяць з рэжыму працы з каронавірусам. Раней перапрафіляваныя ўстановы вяртаюцца да звычайнага рэжыму працы пасля дэзынфекцыі. У Беларусі ж за суткі пацвердзілі, паводле Мінздароўя, 1933 новых выпадкаў каронавіруса.

У рэгіёне ўжо сем стацыянараў працуюць у звычайным рэжыме, паведаміла тэлерадыёкампанія «Гродна». З 12 студзеня ў Гродне да штатнай працы вярнулася Гродзенская ўніверсітэцкая клініка (былая абласная бальніца). Да гэтага там увялі абмежаванні і на прыём дактароў-спецыялістаў, нават на платнай аснове, і на правядзенне кампутарнай тамаграфіі. Перапрафіляваныя аддзяленні вярнуліся ў звычайны рэжым функцыянавання.

З рэжыму працы з COVID-19 выйшаў скурна-венералагічны дыспансер. Там перапрафіляваныя да звычайнай працы 80 ложка-месцаў.

Наступнай установай, якая спыніць адмысловую працу з хворымі на каронавірус, стане Гродзенская клінічная бальніца № 3.

Тэндэнцыю па зніжэнні колькасці захворвання адзначаюць цягам двух апошніх месяцаў, паведамілі ў абласным упраўленні аховы здароўя. Пасля навагодніх святаў усплёску захворвання не адбылося, але расслабляцца ці ігнараваць каронавірус усё адно нельга, перакананая Людміла Кеда, начальніца галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама. З сярэдзіны лютага лекары чакаюць у рэгіёне з’яўленне сезонных захворванняў, у тым ліку грыпу.

Тым часам другая хваля каронавірусу ў Беларусі не скончылася.

З пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 223 537 чалавека з станоўчым тэстам на COVID-19. З іх за апошнія суткі - 1933, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі 206 676 пацыентаў (2176 за апошнія суткі), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 1573 пацыенты з пацверджаным каранавірусам (9 памерлі за апошнія суткі).

Па прагнозах Міністэрства аховы здароўя, да сярэдзіны — канца лютага будзе падзенне ўзроўню захворвання каронавірусам, а затым, магчыма, невялікі рост, звязаны з прыходам звычайных эпідэмічных захворванняў, у прыватнасці грыпу. Аднак, па дадзеных міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, «з каранавірусам мы будзем жыць з высокай інтэнсіўнасцю да канца вясны».

Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці пачалі рыхтавацца да вакцынацыі. Найперш — «Спутнік V»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025