У Гродзенскім абласным судзе разгледзелі справу Юзафа Нямеры, якога 12 лістапада 2020 асудзілі за гвалт над міліцыянтам і ўдзел у беспарадках. Прысуд суда Кастрычніцкага раёна не задаволіў абодва бакі. Пракурор падаў апеляцыйны пратэст, а асуджаны да 2,5 года «хатняй хіміі» гродзенец сцвярджаў, што не вінаваты.
Справу разглядала судовая калегія — суддзі Аляксандр Заяц, Ігар Собалеў і Мікалай Рачынскі.
Асуджаны: рашэнне суда неабгрунтавана
Юзаф Нямера сказаў, што рашэнне суда было незаконным і неабгрунтаваным. Ён лічыць, што падчас судовага следства яго вінаватасць па арт. 342 КК не была даказаная.
Юзаф не адмаўляў, што 6 верасня рухаўся па праезнай частцы. Але ён быў у сярэдзіне калоны і першым не выходзіў на праезную частку, адзначыў адвакат.
Дзяржабвінаваўца: рашэнне суда занадта мяккае
Пракурор Сяргей Пятрашка ў апеляцыйным пратэсце заявіў, што прысуд суда Кастрычніцкага раёна быў занадта мяккім. Ён прасіў асудзіць Нямеру на два гады пазбаўлення волі па арт.364 КК і штраф у 200 базавых велічынь (5400 рублёў) па ч.1 арт.342 КК.
Па версіі дзяржабвінаваўцы, на відэа бачна, што Юзаф актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мерапрыемстве і «сілавым супрацьстаянні» з праваахоўнымі органамі. А менавіта — падбег да супрацоўніка АМАП і ўдарыў нагой па целе. Па версіі пракурора, гэта азначае, што ён распальваў нянавісць да праваахоўных органаў і дэстабілізаваў палітычную сітуацыю ў краіне. Акрамя таго, аказаў супраціў пры затрыманні 22 верасня.
Чытайце падрабязней:
- «Было неприятно перед коллегами». 63-летнего гродненца начали судить за пинок в бедро милиционеру
- За пинок в бедро силовику пенсионеру в Гродно присудили 2,5 года «домашней химии»
Дзяржабвінаваўца таксама лічыць, што суд не цалкам улічыў асабістую характарыстыку Юзафа. З дакументаў вынікае, што Нямера больш за 20 разоў прыцягвалі ў ДАІ. 17 гадоў таму яго прыцягвалі па арт. 153 КК — Наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання.
Пракурор Антон Шалковіч у абласным судзе падтрымаў пратэст па ч.1 арт.342 КК часткова. Ён папрасіў канчатковае пакаранне ў два гады пазбаўлення волі.
Рашэнне абласнога суда
Гродзенскі абласны суд пакінуў прысуд суда Кастрычніцкага раёна ад 12 лістапада без зменаў.
Что происходило в Гродно 6 сентября 2020, когда Немеро пнул милицонера?
В 14.00 сентября в центре Гродно был запланирован очередной марш несогласных с действиями властей горожан. Протестующие собирались в шести точках города, чтобы дойти на Советскую площадь. Силовики блокировали дороги и разбивали толпы, но люди всё же собрались в центре и пошли в сторону Вишневца. Они шли по проезжей части Старого моста, возле завода «Белкард» и Автобусного парка Гродно. Возле универсама «Брест» их встретил ОМОН, который шел со всех сторон. Произошли жесткие задержания, при которых и мужчин, и женщин душили, тащили их по асфальту и распыляли газ.