Навіны

У Гродзенскім драмтэатры — новыя акцёры. Што адбылося пасля масавых звальненняў?

У Гродзенскім драматычным тэатры ў рэпертуар уводзяць новых акцёраў пасля «частковай змены складу», паведамілі ў праграме «Неделя» на СТВ. Новы рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Яскевіч расказаў аб прэм’ерах. 2020 назвалі самым няпростым годам за 70 гадоў існавання драмтэатра.

У тэатры прадставілі акторку Таццяну Абленс, якая 20 гадоў працавала там з перапынкам у год.

 — Шэрагі парадзелі… у гэтым сэнсе змянілася. Гэта, вядома, вельмі сумна, таму што ў нас вельмі шмат, і ўсе, я б сказала, вельмі таленавітыя артысты. Шкада, вядома, што цяпер тут іх няма. Цяпер вельмі цікавы час, таму што ў нас памяняўся рэжысёр і будзе новая п’еса. Вельмі цікава! — распавяла Таццяна Абленс.

 — Паўплывала ці не сітуацыя з сыходам часткі людзей з тэатра? Так, паўплывала. Нам не стала чаго граць, таму што рэпертуар быў заточаны на канкрэтных людзей, гэтыя людзі ўзялі і сышлі. Дзеля бога! Гэта іх выбар. Можна згаджацца ці не згаджацца з гэтым, асуджаць ці не асуджаць, але яны зрабілі свой выбар. І я не ведаю, каму яны лепш ці горш зрабілі такім чынам. Сваім сыходам яны падставілі ўсіх. І я лічу, што гэта не зусім добра. Але вось яны выбралі такую дарогу, і, напэўна, яны шчаслівыя на гэтым шляху, — мяркуе заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Шаўкаплясаў.

Пасля звальнення Генадзя Мушперта і Сяргея Курыленкі ў тэатр прыйшоў новы рэжысёр-пастаноўшчык — Сяргей Яскевіч. Ён скончыў універсітэт і Акадэмію мастацтваў у Мінску, затым магістратуру. Працаваў у тэатрах Гомеля, Мазыра, Мінска і Слоніма.

— Мы вырашылі прысвяціць 2021 год класіцы, класічнай драматургіі. Гэта будзе і камедыя, і трагедыя, і для маленькіх тэатралаў, мы таксама дамо ім магчымасць наведаць спектакль. Цяпер мы працуем над новай п’есай Сухава-Кабыліна «Смерць Тарэлкіна». П’еса была напісана 150 гадоў таму, і я думаю, што ў сучаснай інтэрпрэтацыі яна зможа зноў задыхаць, — распавёў ён.

Прэм’ера намечана на сакавік. У касе драмтэатра пачасціліся званкі — людзі купляюць квіткі. Праўда, не так актыўна, як летась. Ігар Гедзіч, дырэктар Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, звязаў гэта з каранавірусам.

Што адбылося ў драмтэатры пасля выбараў?

20 верасня. У Гродне ў час акцыі пратэсту затрымалі акцёра і рэжысёра-пастаноўшчыка, заслужанага артыста Сяргея Курыленку і яго жонку актрысу Валянціну Харытонаву. Іх калегі даведаліся пра затрыманні падчас спектакля. Яны выйшлі на сцэну і вырашылі не заканчваць пастаноўку. Акцёраў прымусілі пісаць тлумачальныя, прызнацца, хто прыдумаў спыніць спектакль. Актрыса Лізавета Мілінцэвіч звольнілася з тэатра. На Васіля Мініча і Наталля Лявонаву склалі акты за адмову пісаць тлумачальныя.

22 верасня. У тэатр на размову прыехаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. Ён гаварыў з акцёрамі пра сітуацыю ў краіне і пра дзеянні АМАПу, распавялі пасля сустрэчы акцёры тэатра. Артысты выступілі за пералік галасоў на выбарах або правядзенне новых выбараў. Правесці працэдуру падліку, пры якой назіральнікам ад розных партый паказваюць кожны бюлетэнь.

25 верасня. Гродзенскі абласны драматычны тэатр зачынілі да 3 кастрычніка на рэпетыцыйны перыяд нібыта для прафілактыкі каранавіруса. У той вечар павінны былі паказаць спектакль «451 па Фарэнгейце». Яго, як іншыя спектаклі, адмянілі, хоць усе квіткі былі раскупленыя. У той жа дзень дырэктар тэатра, Ігар Гедзіч, сказаў вядучаму майстру сцэны, Ігару Уланаву, што ён звольнены. У выніку урыўкі з пастаноўкі паказалі 26 кастрычніка ў дворыку на Кірава, 3. Акторы адмаўляліся граць камедыі, пакуль на вуліцы б’юць людзей. За гэта іх пазбаўлялі зарплаты. Акторка Марыя Бутрымовіч з Гродзенскага драмтэатра адмовілася граць ролю ў камедыйным спектаклі, за што пазбавілася большай часткі заробку на тры месяцы.

27 кастрычніка. Галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Генадзь Мушперт і рэжысёр-пастаноўшчык, заслужаны артыст Сяргея Курыленка падпісалі загады на звальненне. Іх звольнілі па артыкуле Працоўнага кодэкса-за адмову ад выканання службовых абавязкаў, паведамілі яны Hrodna.life. Раней яны абвясцілі пра страйк.

28 кастрычніка. Частка трупы заявіла аб далучэнні да страйку.

29 кастрычніка. Звольнілі акторак Гродзенскага драмтэатра Валянціну Харытонаву і Наталлю Лявонаву, якія былі ў ліку тых, хто заявіў пра страйк.

30 кастрычніка. Яшчэ шэсць акцёраў звольнілі з трупы Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Гэта Анастасія Мучко, Аляксандр Дзям’янаў, Натэла Бялугіна, Марыя Мялешка, Марыя Бутрымовіч і Васіль Мініч. Яшчэ два супрацоўнікі тэатру далучыліся да страйку: артыстка аркестра Паліна Левіна і акцёр Аляксей Станога.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024