Больш за чатыры дзясяткі ёлак ад гродзенскіх кампаній, прадпрыемстваў, устаноў адукацыі прадставілі ў парку Жылібера. Праз гэтыя працы аўтары паказалі дзейнасць свайго прадпрыемства з дапамогай падручных матэрыялаў і ўпрыгожванняў святочнай канструкцыі. У арганізацыі і падключэнні ўсёй святочнай ілюмінацыі дызайнерскай алеі дапамагло “Гарсвятло”, піша grodnonews.by.
Як толькі алея ўпрыгожыла горад, стартаваў і навагодні конкурс на самую лепшую дызайнерскую ёлку. Яго вынікі падвялі, гледзячы на інтэрнэт-галасаванне, якое праходзіла на сайце газеты “Гродзенская праўда”, і ацэнку членаў журы.
Пераможцаў і прызёраў конкурсу журы вызначыла, кіруючыся крытэрамі: адпаведнасць працы навагодняй тэматыцы, арыгінальнасць мастацкага дызайну і задумы елкі, наяўнасць падсвятлення і інфармацыі аб аўтарскай прыналежнасці, забеспячэнне трываласці мацавання і бяспекі ўсталяванай елкі, а таксама эстэтыка працы.
Па выніках конкурсу лепшай прызнана навагодняя ёлка СШ № 28 г. Гродна.


Не моцна адстаюць ад пераможцы і працы РУП “Гроднаэнерга” і ААТ “Белкард”, якія занялі другое месца.


А вось ганаровай “бронзы” былі ўдастоены тры дызайнерскія навагоднія дрэвы: ПУ “Гроднагаз”, СААТ “Дыфа” і РУП «Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры».



Прызёрам дастануцца памятныя дыпломы. Па словах Дзяніса Чарняка, начальніка аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама, годных работ сёлета было сапраўды шмат, таму лепшых аказалася складана вызначыць. Каб у наступным годзе адзначыць найбольшую колькасць работ, плануецца размежаваць пераможцаў па розных напрамках дзейнасці.



