У рэдакцыю Hrodna.life трапіла відэа, знятае з дрона ўвечары 9 жніўня 2020 года. Відэа ахоплівае падзеі з 20.30 да 21.00. Тады міліцыя ў экіпіроўцы ачапіла Савецкую плошчу і пачала затрымліваць людзей. Скончыўся вечар ужываннем газу і збіццём затрыманых.
Каля 20.30 на Савецкай плошчы сабралася каля 100 чалавек, людзі стаялі малымі групамі. Праз 15 хвілін на плошчы было ўжо некалькі сотняў чалавек, яны пачалі пляскаць. Каля 21.00 прыехалі аўтазакі, з якіх выгрузілася міліцыя ў экіпіроўцы. Міліцыя адціснула большасць людзей на адрэзку ад крамы «Ратушны» да драмтэатра. Затрымалі каля 10 чалавек, у тым ліку — пяць журналістаў.
Вечер после выборов президента: онлайн из Гродно
Каля «Ратушнага» — два аўтазакі, міліцэйскі аўтамабіль, крыху далей-мікрааўтобус з таніраваным шклом. Аўтазак, мікрааўтобусы і іншы спецтранспарт таксама спыніўся на вул. Кастрычніцкай, дзе пазней іх будуць бачыць кожную нядзелю цягам некалькіх месяцаў. Яшчэ адзін аўтазак і два мікрааўтобусы прыехалі да «Ратушнага» па плошчы, перад ім ішлі каля 30 сілавікоў. Яшчэ 30 сілавікоў стаіць ля клумбы. Гараджане сыходзяць з плошчы да вул. Савецкай і прыпынку на Кастрычніцкай. Некалькі дзясяткаў чалавек засталіся на плошчы і сядзелі на лаўках. Прыкладна 90 сілавікоў сталі ў ланцуг ля ўваходу на плошчу. На вул. Кастрычніцкую пад’ехаў пяты аўтазак. Яшчэ частка людзей сышла з плошчы. Адзін з аўтазакаў і два мікрааўтобусы зноў заехалі на Савецкую плошчу праз ланцуг сілавікоў.
Праз паўтары хвіліны сілавікі падзяліліся. Чалавек 20 слухалі каманду ад трох чалавек (верагодна, начальства), 40 сілавікоў сталі каля сквера на Савецкай плошчы і пайшлі ў бок драмтэатры ў суправаджэнні аўтазака і чатырох мікрааўтобусаў. 10 сілавікоў пайшлі да лавак і пачалі затрымліваць тых, што сядзяць на іх.
Два сілавікі падышлі да гараджана і пачалі весці яго ў аўтазак. Гродзенец у белым падбег да аўтазака, сілавікі яго груба адштурхнулі, завязалася бойка, чалавека спрабавалі схапіць. Аднаго гродзенца чатыры сілавікі літаральна вынеслі з боку сквера і пасадзілі ў аўтазак.
Сілавікі падбягалі да лавак і выхоплівалі выпадковых людзей. Некаторыя затрыманні праходзілі з ужываннем сілы. Некаторыя затрыманыя самі спакойна ішлі ў мікрааўтобусы і аўтазакі, што пад’язджалі.
Гродзенцы збіраліся ў розных месцах горада — на плошчы Савецкай, каля чыгуначнага вакзала, каля выбарчых участкаў. Каля 23.00 затрыманні працягваліся. Толькі ў Кастрычніцкі РАУС даставілі 200 чалавек.
Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС. З 2011 года ежу…
Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…
Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…
Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…
"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…
Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…