Газета «7 дней» спытала ў кіраўнікоў шасці абласцей Беларусі, што, на іх погляд, здольна змяніць жыццё кожнага з нас у лепшы бок. Гэтае пытанне стане галоўным на VI Усебеларускім народным сходзе, які пройдзе ў сталіцы 11−12 лютага.

Уладзімір Каранік, старшыня Гродзенскага аблвыканкама:

 — Трэба, каб у цэнтры ўвагі заставаўся чалавек з яго клопатамі і планамі. Зараз наша вобласць — лідар у краіне па будаўніцтве жылля. І тут ўдзяляем асаблівую ўвагу шматдзетным сем’ям. У найбліжэйшыя гады ўзвядзем тысячы квадратных метраў жылля, дзясяткі новых аб’ектаў сацыяльнай сферы, адукацыі, медыцыны. Плануем укласці ў гэта не менш, чым у эканоміку. Большасць з новабудоўляў узвядзем за кошт абласной інвестыцыйнай праграмы. Да прыкладу, у Гродзенскім мікрараёне Грандзічы ў 2021 годзе з’явіцца дзіцячы сад на 230 месцаў з басейнам. Падобныя ўстановы адкрыюцца ў Скідзелі, Лідзе, Слоніме. Рэканструюем гарадскую клінічную бальніцу № 4 пад устаноўку КТ і МРТ, пабудуем анкалагічны дыспансер.

Працягнем аднаўляць нашы жамчужыны гісторыка-культурнай спадчыны — Стары замак, Гальшанскі і Лідскі, палацава-паркавы комплекс у Свяцку. Згодна з дарожнай картай падарожнікаў, якія прыбываюць да нас, у тым ліку па бязвізе, менавіта гэтыя славутасці стануць асноўнымі аб’ектамі турыстычных маршрутаў у найбліжэйшыя гады, дапамогуць манетызаваць гасціннасць жыхарам рэгіёна.