На перагоне чыгункі невядомы нацягнуў паміж рэйкамі металічны дрот. Гэта прывяло да замыкання рэйкавага ланцуга, з-за чаго аўтаматыка сігналізуе аб тым, што пуць заняты, хоць на самай справе складу там няма. Блакаванне выявілі, распавёў «Перспектыве» старшы інспектар па рабоце аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Гродзенскага РАУС Кірыл Ячынскі.

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 ст. 309 КК Рэспублікі Беларусь (Наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносін). Абвінавачанаму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці зарэгістравана 8 падобных фактаў.

 — Бяскрыўдныя на першы погляд спробы заблакаваць чыгуначныя шляхі могуць не толькі сарваць графік руху цягнікоў, але і выклікаць экстранае тармажэнне складу і траўміраванне пасажыраў, — падкрэсліў Кірыл Ячынскі.