З 23.00 31 снежня да 04.00 1 студзеня для руху будзе закрытая вуліца Кірава і вуліца Стэфана Баторыя (участак ад вуліцы Сацыялістычнай да скрыжавання з вуліцай Давіда Гарадзенскага), паведамілі ў ДАІ Гродна.

Рух маршрутнага транспарту будзе ісці без зменаў.

Кіраўніцтва ДАІ можа датэрмінова адкрыць рух, «калі абстаноўка гэта дазволіць».