Новости

У Гродне абвесцілі конкурс на новую скульптуру. Яе паставяць на плошчы Тызенгаўза

У цэнтры Гродна паставяць новую скульптуру. Каля будынка былога архіва на плошчы Тызенгаўза з’явіцца кампазіцыя «Лава архітэктараў». Праекта пакуль няма — горад абвясціў конкурс на дызайн скульптуры.

Скульптура будзе адзначаць пачатак шляху паміж двума прымежнымі гарадамі, Гроднам і польскай Сакулкай. Яе ўсталююць у рамках трансгранічнага праекта па развіццю турызму ў двух гарадах «Шляхам Тызенгаўза», стварэнні турыстычнага маршруту паміж імі і прасоўванні мясцовай культурна-гістарычнай спадчыны.

Гэта будзе сімвалічнае месца, прысвечанае архітэктарам і будаўнікам, важным для Гродна: Джузэпэ дэ Сака, Тызенгаўзу, Іагану Мезеру і нават Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, тлумачыў ідэю скульптуры Сяргей Каляда, каардынатар праекта, раней.

«У архітэктуры ёсць паняцце „станіславоўскі перыяд“. Ён прывязаны да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які актыўна ўмешваўся ў чарцяжы, уносіў свае заўвагі. Каб у Гродне паставіць Тызенгаўзу менавіта помнік, трэба прайсці шмат працэдур узгаднення, атрымаць дазвол прэзідэнта. Таму спыніліся на такім зборным вобразе».

Чытайце таксама: Самый счастливый транспорт для «Шляху Тызенгауза». Под Гродно открыли новый веломаршрут

Манументальна-дэкаратыўная скульптура будзе ў выглядзе лавы з дзвюма фігурамі герояў эпохі гродзенскага старасты Антонія Тызенгаўза (1765−1780-я гг.). Яе ўсталююць на тэрыторыі, прылеглай да будынка № 2 на плошчы Тызенгаўза. Сродкі на новую гарадскую скульптуру вылучаць за кошт праекта «Шляхам Тызенгаўза».

Конкурс ладзіць гродзенскае абласное аддзяленне ГА «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз». Умовы можна знайсці на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

Крайні тэрмін падачы конкурных работ і неабходных дакументаў - 12 студзеня 2021 года да 15.00. Прымаюць іх па адрасе вул. Ажэшкі, 38, адказная асоба — Сяргей Каляда (+375 29 650 20 73). Праца на конкурс павінна ўключаць у сябе праект «Лавы архітэктараў» у маштабе 1:10 у мяккай форме з любога матэрыялу і фотамантаж з прывязкай скульптуры да добраўпарадкаванай тэрыторыі будынка.

У рамках праекта «Шляхам Тызенгаўза» ўжо стварылі новы міжнародны веламаршрут паміж Гродна і Сакулкой. Многія гістарычныя будынкі ў Гродне і Сакулцы — след дзейнасці Антонія Тызенгаўза. Сярод іх і былы архіў на плошчы Тызенгаўза, які аднаўляецца ў рамках праекта. У Саколцы рэканструююць будынак на Пілсудскага, 1. Побач таксама паставяць помнік Тызенгаўзу.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025