На плошчы Тызенгаўза аднаўляюць будынак XVIII стагоддзя пад Музей лесу

Ад 25 верасня пачаліся будаўнічыя працы ў доме № 4Б на плошчы Тызенгаўза, які знаходзіцца ў гістарычным раёне Гарадніца. Плануецца, што ўжо вясной 2020 года туды пераедзе адміністрацыя лясной гаспадаркі, а ў будучыні адкрыецца музей лесу.

Будынак былой лясной адміністрацыі 1770-х гадоў перадалі Міністэрству лясной гаспадаркі ў 2017 годзе. Раней гарадскія ўлады спрабавалі прадаць гістарычны аб’ект з аўкцыёну за 440 тысяч долараў, але пакупнікоў не знайшлося.

Зараз на аб’екце праходзяць ўнутраныя дэмантажныя працы. У планах рэстаўрацыя фасада, ўнутранае пераабсталяванне будынка, узмацненне падмурку, а таксама замена даху. Яго плануюць пакрыць глінянай дахоўкай. Тэрмін аднаўлення аб’екта – красавік 2020 года.

На плошчы Тызенгаўза аднаўляюць будынак XVIII стагоддзя пад Музей лесу

Даведка

Будынак па адрасу пл. Тызенгаўза 4Б будаваўся ў 1770-х гадах, як Дом лясной адміністрацыі, у стылі барока, па праекце архітэктара Мезера. Яно ўваходзіла ў архітэктурны комплекс Гарадніцы. Магчыма, у 1775-1780 гг. тут працавала акушэрская школа. У 1899-1915 гг. будынак ўваходзіла ў комплекс акруговай бальніцы. Пасля Другой сусветнай вайны пабудова выкарыстоўвалася пад жыллё.

На плошчы Тызенгаўза аднаўляюць будынак XVIII стагоддзя пад Музей лесу

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: