Пракуратура Ашмянскага раёну накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 55-гадовага мясцовага жыхара. Мужчыне інкрымінаваныя падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў, паведамілі БЕЛТА ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.

У кастрычніку мужчына ў адным з чатаў у Telegram заклікаў да падпалу пракуратуры Ашмянскага раёна і пашкоджання будынка КДБ з дапамогай кактэйляў Молатава. У той жа дзень у гэтым жа чаце ён заклікаў таксама спальваць машыны супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Пазней абвінавачаны спрабаваў перашкаджаць расследаванню крымінальнай справы. У прыватнасці, ён разарваў пастанову следчага аб правядзенні ператрусу ў яго жыллі.

«Між тым падчас ператрусу супрацоўнікі органаў унутраных спраў выявілі і канфіскавалі боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, якія належалі яму», — распавялі ў пракуратуры.