У нядзелю 13 снежня каля 7 гадзін вечара 47-гадовы жыхар Каробчыц на пазадарожніку “Audi Q7” пры выездзе з вуліцы Раскошнай на вуліцу Міра наехаў на міліцэйскі аўтамабіль “Lada”, паведаміла ДАІ Гродна.
У кіроўцы «Аўдзі Q7» была хісткая хада, незвязаная гаворка, запаволеныя дзеянні. Ужыванне алкаголю пацвердзіў медыцынскі агляд: паказчыкі ў шэсць разоў перавысілі дапушчальнае значэнне.
У пратаколе апытання мужчына сказаў, што выпіў 500 грам тэкілы і паехаў да сябра. Цяпер яму пагражае вялікі штраф і пазбаўленне права кіравання за язду выпіўшым, штраф за адсутнасць на аўтамабіль допуску да ўдзелу ў дарожным руху.



