Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 218 КК па факце выбуху аўтамабіля міліцыянера ноччу 20 лістапада ў Альшанцы. Для далейшага расследавання крымінальная справа накіравана ва ўпраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці, паведамілі ў пракуратуры.

Падчас агляду месца здарэння каля аўтамабіля «Шкода-Актавія», які належыць супрацоўніку УУС Гродзенскага аблвыканкама, выяўленыя сляды гарэння. Устаноўлена, што пашкоджанні пярэдняй часткі транспартнага сродку паўсталі ў выніку выбуху.

Дзеянні невядомых па ўказанні Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь перакваліфікаваныя на ч. 1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса, прымаючы пад увагу наяўнасць прыкмет акту тэрарызму. Невядомым пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў.

Раней справу кваліфікавалі па ч. 2 арт. 218 КК (наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам). Гэты артыкул прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

В Гродно ночью взорвали автомобиль милиционера. Ранее данные о нем разместили в Telegram-канале