Да Новага года прымеркавалі дадатковыя цягнікі Гродна-Мінск-Гродна паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Цягнік міжрэгіянальных ліній эканом-класа №628/627 Гродна–Мінск–Гродна адправіцца з Гродна ўвечары 29, 30 снежня і 1 студзеня, удакладняе сайт чыгункі. З Мінска ён будзе выязджаць у 15:20 30 і 31 снежня і 2 студзеня.

Таксама дадатковыя цягнікі прызначылі паміж Брэстам і Віцебскам. Цягнік міжрэгіянальных ліній эканом-класа №652/651 Брэст-Віцебск-Брэст адправіцца з Брэста і Віцебска 24, 27, 30 снежня, а таксама 3 і 10 студзеня. 30 снежня цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №725/726 паедзе здвоеным складам.

Раней ужо было прызначана больш за 70 дадатковых цягнікоў з 24 снежня 2020 года па 11 студзеня 2021 года. Яны будуць курсіраваць па маршрутах Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск (праз Полацк, з вагонам Мінск–Друя), Полацк–Мінск, Мінск–Пінск, Мінск–Светлагорск, Гомель–Віцебск, Гродна–Крычаў–Камунары.

Удакладніць дэталі адпраўлення дадатковых цягнікоў можна на сайце Беларускай чыгункі, у мабільным дадатку “БЧ.Мой цягнік”, а таксама па тэлефоне 105.

Чытайце таксама: Между Гродно и Минском начнет курсировать еще один новый поезд

Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам выкарыстоўваць у цягніках маскі і трымацца сацыяльнай дыстанцыі.