Гандлёвы цэнтр OldCity плануе пашырацца. Да асноўнага будынка дабудуюць новыя павільёны і ўваходы. Фармат OldCity дапоўніцца фірмовым гандлем, грамадскім харчаваннем і зонай забаў.

У OldCity кажуць, што пашырэнне абумоўлена попытам з боку арандатараў, які расце, нягледзячы ні на што.

Гэта дае нам стымул вывесці гандлёвы цэнтр за рамкі фармату класічнага гандлёвага цэнтра і ператварыць яго ў месца для сустрэч з акцэнтам на разнастайныя фуд-канцэпцыі, – распавёў Павел Астаповіч, начальнік аддзела арэнды гандлёвага цэнтра OldCity.

Па планах, у OldCity з’явяцца новыя ўваходы. У прадуктовым сегменце вырашылі зрабіць акцэнт на экалагічнасці і здаровым харчаванні. Сярод брэндаў з’явяцца «ЭкоЛавка» (натуральная касметыка і здаровае харчаванне), «Здаровая краіна» (адзін з самых буйных пастаўшчыкоў арганічнай прадукцыі), «Kinza». Плануюць дадаць і якасны стрыт-фуд.

OldCity у Гродне зменіцца: да асноўнага будынку прыбудуюць новыя павільёны і веранды
OldCity у Гродне зменіцца: да асноўнага будынку прыбудуюць новыя павільёны і веранды
OldCity у Гродне зменіцца: да асноўнага будынку прыбудуюць новыя павільёны і веранды

У грамадскага харчавання будзе магчымасць працаваць і з уласнай пасадкай наведвальнікаў, і ў фармаце take away з індывідуальным рэжымам працы.

Прастора пашырыцца за кошт дадатковых павільёнаў. Задумка ў тым, каб аб’яднаць квартал у адзіны комплекс, задзейнічаўшы пры гэтым бліжэйшыя паркоўкі і прыпынак грамадскага транспарту, трафік магістралі на Дубко.

Рэалізаваць праект плануюць ужо вясной-летам 2021. Пры паспяховым запуску могуць з’явіцца свае сезонныя вулічныя веранды, фудкорты і летні фермерскі рынак.

OldCity у Гродне зменіцца: да асноўнага будынку прыбудуюць новыя павільёны і веранды
OldCity у Гродне зменіцца: да асноўнага будынку прыбудуюць новыя павільёны і веранды

Пул арандатараў фактычна сфармаваны, прапановы ад бізнэсу могуць разгледзець яшчэ да 31 снежня 2020 года. Агульны памер плошчаў складзе 600 м2. Градацыя арэндных месцаў будзе ад 30 да 320 м2.

OldCity плануе таксама стварыць уласны рытэйл-парк з паслугамі і таварамі, не прадстаўленымі ў гандлёвым цэнтры.