Да Новага года прымеркавалі дадатковыя цягнікі Гродна-Мінск-Гродна паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Цягнік міжрэгіянальных ліній эканом-класа № 628/627 Гродна-Мінск-Гродна адправіцца з Гродна ўвечары 29, 30 снежня і 1 студзеня, удакладняе сайт чыгункі. З Мінска ён будзе выязджаць у 15:20 30 і 31 снежня і 2 студзеня.

Таксама дадатковыя цягнікі прызначылі паміж Брэстам і Віцебскам. Цягнік міжрэгіянальных ліній эканом-класа № 652/651 Брэст-Віцебск-Брэст адправіцца з Брэста і Віцебска 24, 27, 30 снежня, а таксама 3 і 10 студзеня. 30 снежня цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 725/726 паедзе здвоеным складам.

Раней ужо было прызначана больш за 70 дадатковых цягнікоў з 24 снежня 2020 года па 11 студзеня 2021 года. Яны будуць курсіраваць па маршрутах Мінск-Гомель, Мінск-Брэст, Мінск-Віцебск (праз Полацк, з вагонам Мінск-Друя), Полацк-Мінск, Мінск-Пінск, Мінск-Светлагорск, Гомель-Віцебск, Гродна-Крычаў-Камунары.

Удакладніць дэталі адпраўлення дадатковых цягнікоў можна на сайце Беларускай чыгункі, у мабільным дадатку «БЧ.Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105.

Чытайце таксама: Между Гродно и Минском начнет курсировать еще один новый поезд

Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам выкарыстоўваць у цягніках маскі і трымацца сацыяльнай дыстанцыі.