Гродзенец Валерый Руселік працуе журналістам на “Белсаце”. Некалькі гадоў ён вядзе на YouTube канал “daroha”, дзе распавядае пра падзеі ў Беларусі, публікуе анімацыю ды песні. 10 снежня Валерый выпусціў кліп “Шлях”.
«Гэта вельмі важная для мяне песня. Я напісаў яе яшчэ ў 2008-м годзе, калі жыў у лесе пад Вільняй. Песня пра ўласны выбар, які мы робім і з якім заўжды застаемся сам-насам. Мне здаецца, сёння гэта вельмі важна – зрабіць уласны асэнсаваны выбар ды несці за яго адказнасць», – напісаў у апісанні песні Валерый Руселік.



