Карпаратывы ў барах і рэстаранах Гродна пройдуць у масках. Некаторыя ўстановы не бяруць авансаў, таму што не ведаюць, ці пройдуць у выніку святы ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Нягледзячы на гэта, браняванняў не становіцца менш.
Ці ёсць свабодныя даты?
Блізкія да Новага года даты — з 27 па 31 снежня — пакуль яшчэ часцей за ўсё не занятыя, але імі цікавяцца не менш, чым у мінулыя гады. Хоць, напрыклад, у рэстаране «Туран» 29 снежня было забраніравано ўжо ў пачатку месяца.
Ці патрэбныя маскі і што з авансам?
Масачны рэжым, які ўвялі ў Гродне з 14 лістапада, актуальны і для карпаратываў. У рэстаранах «Барашка» і «Залатое цяля» Hrodna.life распавялі, што пры ўваходзе і перамяшчэнні па зале госці абавязаны насіць маску. Выключэнне — калі госць сядзіць за сталом і есць. У «Старым лямусе» патлумачылі, што аванс пакуль браць не будуць, таму што не ведаюць, ці адбудзецца ў выніку мерапрыемства.
Калі рэстаран возьме аванс, а карпаратыў не адбудзецца, грошы абавязаны вярнуць, за выключэннем выдаткаў, распавялі Hrodna.life ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама.
Не ўсе фірмы ўпэўненыя, што карпаратывы наогул адбудуцца. Напрыклад, IT-кампанія «iTechArt», офіс якой ёсць і ў Гродне, не гатовая падзяліцца сваімі планамі зараз, бо многае залежыць ад эпідэміялагічнай сітуацыі.
Пасля святаў будзе больш хворых COVID-19?
Не рызыкаваць і застацца дома раіць загадчыца аддзела эпідэміялогіі Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Таццяна Якусевіч. Паводле яе слоў, пасля навагодніх святаў і карпаратываў чакаецца вялікі наплыў хворых.
У гарвыканкаме раяць звярнуць увагу на дазволеныя гарадскія мерапрыемствы. Напрыклад, 10 снежня ў парку Жылібера адкрылі алею навагодніх ёлак, а 11 снежня запланаваны святочны аўтапрабег. Таксама з 11 снежня на Савецкай плошчы пачне працу калядны кірмаш «Зімовы фэст».
Пры гэтым усё яшчэ дзейнічае рашэнне Гродзенскага гарвыканкама аб прыпыненні ўсіх масавых мерапрыемстваў у горадзе ў рамках плана па прафілактыцы COVID-19. Тым часам у Мінску з 12 лістапада ў рамках барацьбы з каранавірусам наогул адмянілі заказ мерапрыемстваў у грамхарчы. У Гродне забаронаў пакуль няма, але старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік рэкамендуе перавесці карпаратывы ў анлайн-фармат.
Чытайце таксама: Как гродненцы переходят на виртуальные праздники