Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў другім чытанні прынялі законапраект «Аб змене Закона «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», перадае БелТА.

Первое чытанне адбылося ў траўні гэтага года — тады змены тычыліся афіцыйнага герба Беларусі.

«Найбольшая колькасць змяненняў уносяцца ў артыкул 5 дзеючага закона. Гаворка ідзе ў асноўным пра пашырэнне сферы прымянення дзяржаўных сімвалаў. У прыватнасці, змены датычацца як часу, так і прасторы», — распавёў Віктар Свіло, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

Частка 3 артыкула 5 прадугледжвае, што колькасць падстаў для прымянення дзяржаўнага сцяга пашыраецца. У яе дадаткова ўключаць спартыўныя спаборніцтвы, спартыўна-масавыя, культурныя і іншыя мерапрыемствы.

Віктар Свіло лічыць, што гэта станоўча адаб’ецца на культуры ўжывання дзяржаўных сімвалаў Беларусі. «Што будзе спрыяць росту патрыятызму, павазе да сваіх сымбаляў - гербу і сцягу», — сказаў на заканчэнне ён.