Група слонімцаў хацелі сфатаграфавацца з бела-чырвона-белым сцягам каля прыдарожнага знака «Слонім» на ўездзе ў горад. Як толькі яны падрыхтаваліся да фотасесіі, нехта з кіроўцаў, якія праязджалі міма, патэлефанаваў у міліцыю. 9 снежня прайшоў суд.

8 снежня дзесяць слонімцаў затрымалі і адвезлі ў міліцыю, дзе іх змясцілі ў ізалятар часовага затрымання. Паводле «Радыё Рацыі», сярод затрыманых былі нжынеры, юрысты, намеснікі кіраўнікоў.

9 снежня прайшоў суд, паведаміла «Гарадзенская вясна». Сланімчанку Дар’ю Гурноўскую асудзілі на 7 сутак арышту. Ларысу Пішчыкову аштрафавалі на 20 базавых велічынь (540 рублёў), пенсіянерку Людмілу Лукашэвіч — на 5 базавых (135 рублёў), Міхаіла Міхальчыка — на 10 базавых (270 рублёў), Наталлю Рашэтнікаву — на 30 базавых (135 рублёў), Яўгена Заікіна — на 30 базавых, Вадзіма Іванова — на 15 базавых (405 рублёў), Пятра Крышталя — на 45 базавых (1215 рублёў), Ірыну Крыўду -на 40 базавых (1080 рублёў), а Юрый Апанасевіч быў шпіталізаваны, яго яшчэ чакае суд.