Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў другім чытанні прынялі законапраект “Аб змене Закона “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь”, перадае БелТА.
Первое чытанне адбылося ў траўні гэтага года — тады змены тычыліся афіцыйнага герба Беларусі.
“Найбольшая колькасць змяненняў уносяцца ў артыкул 5 дзеючага закона. Гаворка ідзе ў асноўным пра пашырэнне сферы прымянення дзяржаўных сімвалаў. У прыватнасці, змены датычацца як часу, так і прасторы”, – распавёў Віктар Свіло, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.
Частка 3 артыкула 5 прадугледжвае, што колькасць падстаў для прымянення дзяржаўнага сцяга пашыраецца. У яе дадаткова ўключаць спартыўныя спаборніцтвы, спартыўна-масавыя, культурныя і іншыя мерапрыемствы.
Віктар Свіло лічыць, што гэта станоўча адаб’ецца на культуры ўжывання дзяржаўных сімвалаў Беларусі. “Што будзе спрыяць росту патрыятызму, павазе да сваіх сымбаляў – гербу і сцягу”, – сказаў на заканчэнне ён.



