Ноччу стала вядома, што з 21 снежня беларусы не змогуць выехаць за мяжу наземным спосабам. 10 снежня ў пошукавіка авіябілетаў Aviasales.by рэзка ўзраслі запыты на вылеты. Самымі папулярнымі сталі пошукі вылетаў у дзве суседнія краіны — Польшчу і Расею, Украіна на трэцім месцы, расказалі Onliner у кампаніі. 95% набытых квіткоў у Польшчу — у адзін канец.
Бот анамалій кампаніі зафіксаваў, што:
- на 61,5% павялічылася колькасць пошукаў у Польшчу з Беларусі,
- на 60,2% — у Расію,
- на 59,5% — ва Украіну.

З Цэнтральнай Еўропы ёсць броні ў Чэхію, Галандыю, Германію, але іх істотна менш, чым у краіны з топ-3.
— У норме такія пікі звязаны з сезонамі. Напрыклад, летнімі або зімовымі канікуламі, доўгімі выхаднымі ў кастрычніку або ліпені, а таксама падчас распродажаў, — распавялі ў Aviasales.by.
З Польшчай, дарэчы, складваецца цікавая сітуацыя: 95% набытых квіткоў — у адзін канец.
Колькі цяпер каштуюць квіткі на папулярныя кірункі?
Сярэдні чэк на квіток у Расію — 865 рублёў, гэта ў чатыры разы больш, чым годам раней, бо рэйсаў паміж краінамі стала менш яшчэ з пачатку пандэміі каранавіруса. Квіткі па украінскіх маршрутах абыходзяцца ў сярэднім у 294 рублі — цана засталася на ўзроўні мінулага года. Сярэдні кошт вылету ў Польшчу вырас удвая — 205 рублёў. Такія дадзеныя дае Aviasales.by.
Кошт аднаго квітка на снежань-студзень з Мінска ў Варшаву вагаецца ад 139 да 396 рублёў, у Маскву — ад 270 да 887 рублёў, у Кіеў — ад 171 да 441 рубля.



Ноччу 10 снежня на Нацыянальным прававым партале апублікавалі змены ў дакументы, якія датычацца перасячэння межаў у сувязі з пандэміяй каранавіруса. Для беларусаў і замежнікаў з відам на жыхарства ўводзіцца часовая забарона на выезд з краіны праз наземныя пункты пропуску. Выключэння пералічаныя ў дакуменце. Забарона пачне дзейнічаць з 21 снежня.