Кіроўца выйшаў з грузавіка, пакінуўшы рухавік уключаным. Аўтамабіль паехаў і прабіў сцяну жылога дома. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

Паведамленне аб ДТЗ у аграгарадку Парэчча паступіла ў абласную ДАІ а 9.22 8 снежня.

25-гадовы кіроўца аўтамабіля «ГАЗ» прыехаў на гандлёвы аб’ект на вуліцы Чырвонаармейскай. Пасля разгрузкі прадукцыі яму трэба было зачыніць фургон, але гідраўлічнае абсталяванне спрацоўвала толькі пры ўключаным рухавіку.

Выявілася, што аўтамабіль застаўся з уключанай перадачай і пасля запуску рухавіка зрушыўся. Кіроўца быў не ў кабіне, не змог яго спыніць, і грузавік уехаў у жылы дом.

У Парэччы грузавік праламіў сцяну жылога дома
У Парэччы грузавік праламіў сцяну жылога дома

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.