Валянцін Аскірка. Фота: www.facebook.com/valiantsin.askirka
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы не працягнулі кантракт старэйшаму выкладчыку кафедры агульнай фізікі Валянціну Аскірка. Ён лічыць, што гэта магло быць звязана з яго поглядамі. Студэнты сабралі 270 подпісаў у падтрымку выкладчыка і папрасілі аб’явіць яму падзяку. Адміністрацыя адказала, што гэтага не будзе: выкладчык парушаў дысцыпліну.
«3.12.2020. Звольнены. Непрацягненне кантракту. Свабода! Скончыўся перыяд прафесійнага жыцця працягласцю болей за 20 гадоў. Вельмі люблю выкладчыцкую работу, але ад сёння ўсё будзе інакш.
Удзячны сваім настаўнікам і калегам.
Удзячны сваім студэнтам.
Адносіны студэнт-выкладчык — гэта не „дыстанцыя“. Гэта жыццё, напоўненае эмоцыямі, адукацыйнымі прыгодамі, навуковымі дотыкамі. Адкрыта, без фальшу, без маны.
Carpe diem!
Як жа цяжка быць чалавекам! Але толькі гэта апраўдваецца пры любых абставінах.
Я — ёсць! Я — буду!
Упэўнены: ПЕРАМОЖАМ!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!», — напісаў Валянцін Аскірка ў Facebook.
Больш за 270 студэнтаў і выпускнікоў інжынерна-фізічных спецыяльнасцяў ГрДУ паставілі свае подпісы ў абарону выкладчыка. Яны прасілі абвясціць падзяку рэктара старэйшаму выкладчыку «за шматгадовую і добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, чым ён заслужыў павагу і ўдзячнасць студэнтаў і выпускнікоў факультэтаў».
«Вельмі сумна, што ў адміністрацыі ГрДУ імя Янкі Купалы не аказалася людзей, здольных ацаніць прафесійныя якасці В.Ф. Аскірка як аднаго з лепшых выкладчыкаў фізікі ў ГрДУ імя Янкі Купалы», — напісалі яны ў звароце да рэктара універсітэта Ірыне Кітурка.
Дакументы размясціў Telegram-канал «ГрДУ — ПЕРАМЕН ! ГрГУ — ПЕРЕМЕН».
«Аб'ява падзякі з’яўляецца выглядам заахвочвання работнікаў за ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, павышэнне прадукцыйнасці працы, працяглую i бездакорную працу, поспехі ў вучэбнай, навуковай, выхаваўчай рабоце, наватарства і іншыя дасягненні ў універсітэце.
У сувязі з тым, што старэйшы выкладчык кафедры агульнай фізікі фізіка-тэхнічнага факультэта Аскірка Валянцін Фёдаравіч неаднаразова дапускаў парушэнні выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, да заахвочвання ў выглядзе падзякі на падставе хадайніцтва ён не прадстаўлены", — адказаў студэнтам на зварот прарэктар па вучэбнай працы Генадзь Гачко.
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…