11 лістапада на перагоне Ашмяны — Гудагай невядомы нажоўкай перапілаваў магістральны провад сувязі. Супрацоўнікі Ашмянскага РАУС сумесна з калегамі АУС на транспарце выявілі асобу зламысніка. Ім аказаўся 27-гадовы мясцовы жыхар, піша БЕЛТА.

Крымінальная справа ўзбуджаная па арт. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін). Максімальная санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі да трох гадоў.

Раней мужчына да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.