Учора ў СМІ з’явілася інфармацыя аб пашкоджанні шкла ў аўтобусе. Аўтобус ехаў па праспекце Лебедзева. У раёне «Хімвалакно» пасажыры пачулі слабы хлапок і ўбачылі, што лопнула шкло. Паведамілі пра гэта кіроўцу, які адразу ж спыніў аўтобус, піша grodno.mvd.gov.by.

Версія, што аўтобус быў абстраляны з пнеўматычнай зброі, не знаходзіць пацверджання. Кастрычніцкім РАУС праводзіцца праверка, якая ўсталюе, якім чынам было пашкоджана шкло «МАЗа».