У адной з незалежных пляцовак адбылася выстава аднаго дня. Гродзенцам у віртуальнай рэальнасці паказалі праект «Галерэі, якіх няма».


Пра асаблівасці гэтага праекта распавяла «Радыё Рацыі» адна з яго стваральніц, мастачка і дызайнерка Ірына Варкулевіч.
— У гэтай віртуальнай рэальнасці, якая нам дапамагае паказываць клуб «VRGRODNOCLUB», 10 мастакоў. Двое з Літвы — з Алітуса і Коўна. Нашыя гарадзенскія мастакі - 8 чалавек. Мы зрабілі дзесяць панарам. Вы можаце знаходзіцца ўнутры панарамы, як быццам рэальна стаіце не вуліцы і глядзіце на ўсе сцены. Адзінае, глядзіце вы быццам з пазіцыі, як кажа наш Сяргей Грыневіч, што ён заўсёды любіць маляваць з пазіцыі мышы, вы глядзіце з пазіцыі мухі.


Па словах Вольгі Акрымовіч, прадстаўніцы клуба віртуальнай рэальнасці, гэта першая спроба супрацы з мастакамі.
— Хочам паказаць жыхарам горада Гародні, як могуць узаемадзейнічаць тэхналогіі разам з сучасным мастацтвам. Мы хочам развіваць віртуальную рэальнасць не толькі, як гульнявую індустрыю, нейкую забаўляльную, але і карысную ў плане медыцыны, мастацтва, каб паказаць, што ў віртуальнай рэальнасці бязмежныя магчымасці.


На выставе можна было пабачыць частку прац гродзенскіх мастакоў. Выставу наведала больш за сотню гарадзенцаў.
Чытайце таксама: