200 крымінальных спраў, звязаных з пратэстамі, распачалі пасля 9 жніўня. У кастрычніку і лістападзе рэзка ўзрасла колькасць крымінальна каральных хуліганстваў. Амаль палова з іх звязаныя з пратэстам, распавёў grodnonews.by намеснік пракурора вобласці Анатоль Іванюк. Паводле яго слоў, пратэст згасае, але радыкалізуецца.

Дзве крымінальныя справы за тэрарызм (арт. 289 КК) распачалі ў Гродзенскай вобласці. Адну — за падрыў аўтамабіля міліцыянта ў Гродне. Другую — у дачыненні да таго, хто заклікаў у адным з Telegram-каналаў паліць кактэйлямі Молатава будынак раённай пракуратуры ў Ашмянах.

Раённы пракурор расцаніў супрацьпраўныя дзеянні грамадзяніна як падбухторванне да асабліва злоснага хуліганства, але пры ператрусе падчас расследавання ў мужчыны знайшлі боепрыпасы.

Выпил, почитал новости и битой разбил пять автомобилей

Подрыв автомобиля милиционера в Гродно оценили как терроризм. Дело расследует КГБ

145 фактаў блакавання жалезнай дарогі зарэгістравана ў Беларусі. Узбуджана і расследуецца 77 крымінальных спраў. На тэрыторыі Гродзенскай вобласці зарэгістравалі восем падобных фактаў. Распачата шэсць крымінальных спраў, распавёў рэдакцыі «Лідскай газеты» начальнік транспартнай міліцыі Лідчыны Юрый Папоў,