Пункт выдачы заказаў OZ у Гродне на вул. Савецкая, 18 спыніць працу 29 лістапада. Аб гэтым кампанія паведаміла ў Instagram. Заказы будуць дастаўляць поштай. Кошт — 6 рублёў, паведамілі Hrodna.life.

1 лістапада магазін OZ у ГЦ «Нёман» зачынілі па рашэнні Дзяржкамітэта па стандартызацыі. Крама не працавала 26 кастрычніка — дзень «народнага ультыматуму». 1 лістапада прадаўцы распавялі Hrodna.life, што ў краме спрабавалі вырашыць пытанне. Тым не менш, магазін па дадзеным адрасе працаваць не будзе.

Адміністрацыя гандлёвага цэнтра «Нёман» адмовілася патлумачыць прычыны закрыцця newgrodno.by. Таксама newgrodno.by паведамілі, што крама OZ у Гродне адкрыецца ў іншым месцы.

Кампанія OZ уключае ў сябе адзін з найбуйнейшых беларускіх інтэрнэт-магазінаў OZ.by і сетка рознічных магазінаў OZ. Першы магазін брэнда OZ адкрыўся ў 2009 годзе. Сетка ўключала ў сябе 28 магазінаў па ўсёй Беларусі.