Да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча гродзенскі музыка Алесь Дзянісаў разам з творчым рухам “Асобы” запісаў песню на верш паэта. Верш і кліп прысвечаны паўстанцам 1863-1864 гадоў.

«Гэтая творчая праца – вынік фантастычнага збегу абставінаў. Тут і падзеі апошніх месяцаў, кансалідацыя гарадзенскай творчай суполкі, тут і ментальная кансалідацыя творчай групы ў зацікаўленнасці творчасцю генія беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Нам пашчасціла аб’яднаць словы, музыку і погляд напярэдадні юбілея паэта – 90 год са дня нараджэння», – напісаў на сваёй старонцы у сацыяльных сетках рэжысёр кліпу Васілій Калач.

https://www.youtube.com/watch?v=Zfd8djHtBIc&fbclid=IwAR3_gDYp5uU6ax_1AKwa4U40Msa7PrHCIyiNYza0OPniC_3oMMfDEI8fgLs

Уладзімір Караткевіч – адзін з самых папулярных беларускіх пісьменьнікаў ХХ стагодзя. Ён аўтар такіх твораў як «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», «Дзікае паляванне караля Стаха» і іншых.

У гродзенская абласной бібліятэцы ім. Я.Ф. Карскага да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча зладзілі літаратурную выставу “Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…”. На ёй сабралі кнігі з інфармацыяй аб жыцці і творчай спадчыне класіка беларускай літаратуры. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і кінасцэнарыст.