Сёлета цантральны калядны кірмаш вырашылі перанесці з плошчы Леніна на Савецкую. Там жа будуць фотазоны і фудкорт. Да 7 снежня на плошчы ўжо ўсталююць ілюмінацыю, а 11 снежня адкрыецца кірмаш.
Тамсама будуць «гасцявыя зоны», дзе можна будзе паесці. На плошчы абяцаюць продаж калядных страў і глінтвейну.
— Мы хочам паспрабаваць новы фармат арганізацыі каляднага кірмашу. Гэта з улікам фудтраков, бо яны ў нас прадстаўлены ў горадзе, і фудкорта з аб’ектаў грамадскага харчавання, — расказала Надзея Грэбень, начальнік Упраўлення гандлю і паслуг Гродзенскага гарвыканкама, на «Гродна Плюс».
У цэнтры плошчы будзе адна з самых высокіх навагодніх ёлак Гродна. Астатнюю частку Савецкай падзеляць на зоны: прадуктовую, прамтаварную з сувенірамі і падарункамі, ёлачны базар і фотазоны.
З дэкаратыўных святлівых фігур створаць цэлы гарадок. Над ім працуюць спецыялісты «Горсвета» і падрадчыкі з Мінска.
З панядзелка на Савецкай ўжо пачалі збіраць навагоднюю ёлку, а да 7 снежня плануюць завяршыць устаноўку светладынамічных арт-аб'ектаў і ілюмінацыі.
Калядная кірмаш на Савецкай плошчы будзе працаваць з 11 снежня да 17 студзеня.
Чытайце таксама: Девять новогодних елок и 86 000 лампочек. Когда Гродно украсят к Новому году