У 2021 годзе ў Беларусі мусіць з’явіцца Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання, які будзе займацца моладзю. Такую заяву па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам зрабіў 23 лістапада міністр абароны Віктар Хрэнін.

Паводле яго слоў, цэнтр збіраюцца ствараць «пад эгідай Узброеных сіл на базе Брэсцкай крэпасці», і гэта прапанова міністра. Лукашэнка яе падтрымаў. У бліжэйшыя месяцы будзе ісці «дэталёвая прапрацоўка» гэтага праекта. Ужо вядома, што ў цэнтры будуць займацца школьнікі — хлопцы 12−17 гадоў, піша «Еўрарадыё».

На згаданай сустрэчы 23 лістапада Аляксандр Лукашэнка гаварыў Віктару Хрэніну пра «адсутнасць сапраўднага патрыятызму, асабліва ў нашых мужыкоў». Ён зноў згадаў студэнтаў, якія не служылі ў войску і «не каштавалі гэтага хлеба».

Чытайце таксама: