Навіны

Hrodna.life запрашае на чарговую гарадскую гульню «Горад. Падзеі. Людзі - 3»

Трэці сёлетні квэст ад Hrodna.life пачнецца ў панядзелак, 23 лістапада, і працягнецца два тыдні. Далучыцца да гульні можна ў любы момант на платформе grodno.en.cx.

Гэта трэцяя гульня з серыі гарадскіх квэстаў, якія рэдакцыя Hrodna.life запланавала на лета-восень 2020. Яна пройдзе ў мікрараёне Фолюш. Першая гульня адбылася ў ліпені і ахапіла цэнтральную частку горада, другая гульня прайшла ў кастрычніку ў раёне Фарты.

Каб прайсці ўсе 15 узроўняў, вам спатрэбіцца асацыятыўнае мысленне, трошкі ведаў па гісторыі Гродна і ўменне эфектыўна гугліць. Адказ на некаторыя пытанні прыйдзе адразу, на іншыя ж будзе патрабаваць роздумаў - час на іх будзе. Вы можаце пачаць квэст у адзін дзень, потым узяць перапынак на некалькі, а потым вярнуцца да заданняў. Праз нейкі час, калі вы ніяк не зможаце прайсці пэўны ўзровень, з’явяцца падказкі, якія дапамогуць. Галоўнае — паспець прайсці як мага больш узроўняў да 7 снежня.

Для гульні не спатрэбіцца ніякае дадатковае абсталяванне. Хопіць смарфтона з інтэрнэтам, зручнай вопраткі і, калі будзеце гуляць ноччу, ліхтарыка. У большасці ўзроўняў вам трэба будзе знайсці код, напісаны недзе побач з месцам, зашыфраваным у заданні. Дзякуючы коду вы зможаце перайсці на наступны этап.

Гульня індывідуальная. Найлепшыя гульцы атрымаюць сувеніры ад Hrodna.life. Пяцёрка найлепшых — таксама ад праекта Grodno.en.cx.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025