Польшча ўнесла змены ў закон аб замежніках. Цяпер асобам з гуманітарнай візай можна будзе працаваць у Польшчы. Фактычна гэта правіла датычыцца грамадзян Беларусі, якім з восені 2020 пачалі выдаваць гуманітарныя польскія візы для магчымасці легальна пераехаць у Польшчу пры небяспецы знаходжання ў Беларусі.
З 1 снежня 2020 года, маючы гуманітарную візу ў пашпарце, чалавек можа ўладкоўвацца на працу ў Польшчы, як, да прыкладу, людзі з працоўнай візай. Патрабуецца толькі мець дазвол на працу ад працадаўцы, піша euroby.info.
Чытайце таксама: По гуманитарным визам в Польшу уехало 1050 белорусов
Таксама Польшча працуе над праектам закона для асоб з сектара IT і медыцыны, якія прыбываюць у краіну з гуманітарнай візай і адзнакай «Poland Business Harbour». Дадзенай катэгорыі асоб не спатрэбіцца ніякіх дазволаў ад працадаўцы, можна будзе працаваць або адкрываць сваю справу ў Польшчы, як гэта робяць асобы з картай паляка.
Варта звярнуць увагу, што працаваць з гуманітарнай візай, выдадзенай польскімі консульствамі, можна толькі на тэрыторыі Польшчы або на польскага працадаўцу. У далейшым чалавек з такой візай можа пры жаданні атрымаць від на жыхарства ў Польшчы.