Навіны

У Гродне гарэла кватэра насупраць РАУС: міліцыянты выратавалі гаспадароў і тушылі агонь да прыезду МНС

Ноччу 17 лістапада ў доме насупраць Кастрычніцкага РАУС патрульныя міліцыянты, якія здалі змену, убачылі полымя ў акне кватэры на першым паверсе. Яны далажылі пра здарэнне ў «дзяжурку» і кінуліся да дома, паведамілі ва УУС Гродзенскага гарвыканкама.

Патрапіць унутр з-за металічных дзверэй не атрымалася, у суседзяў, выбеглі на шум, апынуўся ключ. На падлозе ў задымленым калідоры ляжала без прытомнасці 43-гадовая жанчына, якую супрацоўнікі вынеслі на паветра. Да гэтага часу прыехалі супрацоўнікі РАНС і дапамаглі эвакуіраваць з пакоя 48-гадовага гаспадара кватэры, які таксама быў без прытомнасці.

Да прыезду пажарных другая група міліцыянтаў тушыла пажар вогнетушыцелямі, выбіўшы акно і збіўшы полымя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025