Людзі масава скардзяцца ў пракуратуру Гродзенскай вобласці на дзеянні супрацоўнікаў Упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці. Гаворка ідзе аб правядзенні праверкі ў дачыненні да Вольгі Вялічкі, дырэктара Гродзенскага дзіцячага хоспіса.

Звароты не адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым ч. 5 арт. 139 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей — КПК), згодна з якім скаргі могуць быць пададзены ў вуснай або пісьмовай форме. Электронныя звароты не ўтрымліваюць асабісты подпіс заяўніка, іх падача ў рамках КПК не прадугледжаная. Скаргі на дзеянні і рашэнні органа, які вядзе крымінальны працэс, якія паступілі ў электронным выглядзе, не падлягаюць разгляду ў парадку, прадугледжаным Крымінальна-працэсуальным законам, паведамілі ў пракуратуры.

Згодна з арт.138 КПК дзеянні і рашэнні органа, які вядзе крымінальны працэс, могуць быць абскарджаны ва ўстаноўленым парадку ўдзельнікамі крымінальнага працэсу, а таксама іншымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, калі працэсуальныя дзеянні і рашэнні закранаюць іх інтарэсы.

Што за праверка ў хоспісе?

Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў прыйшлі ў Гродзенскі дзіцячы хоспіс імя святога Губерта 22 кастрычніка. У хоспісе прайшоў «агляд офісных і іншых памяшканняў» — праходзіць праверка ўхілення службовых асоб і супрацоўнікаў хоспіса ад выплаты падаткаў. Забралі два кампутары, дакументы па спонсарскай дапамозе, працоўны нататнік дырэктара з кантактамі.

У Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Hrodna.life не змаглі даць інфармацыю аб ходзе праверкі. З сваіх крыніц дырэктар хоспіса Вольга Вялічка даведалася, што справа звязана з магчымым вырабам і продажам бел-чырвона-белых сцягоў у хоспісе.

Гродненский детский хоспис выселяют из помещения. Там помогают тяжелобольным детям и шьют медицинские маски

Супрацоўнікаў Гродзенскага дзіцячага хоспіса правяраюць па справе аб нявыплаце падаткаў

ДФР начал рассылать письма спонсорам Гродненского детского хосписа